ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 сакавіка 2005 г. № 225

Аб узнагароджанні У.М.Падгайскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё мікрахірургічнай службы Рэспублікі Беларусь узнагародзіць загадчыка мікрахірургічнага аддзялення установы аховы здароўя «Мінская ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласная клінічная бальніца» Падгайскага Уладзіміра Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.