ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 сакавіка 2005 г. № 261

Аб узнагароджанні вытворча-будаўнічага закрытага акцыянернага таварыства «Трэст Прамбуд» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у развіццё будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь, дасягненне высокіх паказчыкаў у галіне жыллёвага і прамысловага будаўніцтва ўзнагародзіць вытворча-будаўнічае закрытае акцыянернае таварыства «Трэст Прамбуд» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.