ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 сакавіка 2005 г. № 259

Аб узнагароджанні Г.І.Холад Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры Беларусі, падрыхтоўку шэрагу мерапрыемстваў, якія маюць важнае дзяржаўнае значэнне, узнагародзіць мастака-пастаноўшчыка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Холад Галіну Іванаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.