ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 сакавіка 2005 г. № 306

Аб узнагароджанні А.У.Драгуна, Л.С.Радзевіча, Л.В.Хрэнавай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у павышэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг і ў сувязі з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Драгуна Алега Уладзіміравіча – генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскрамбуд»;

Радзевіча Леанарда Станіслававіча – старшага прараба – начальніка ўчастка № 3 вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белліфт»;

Хрэнаву Ларысу Васільеўну – дырэктара дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Жыллёва-эксплуатацыйная служба № 35 жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага аб’яднання Першамайскага раёна г. Мінска».