ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 сакавіка 2005 г. № 319

Аб камандзіраванні А.А.Паўлоўскага, Я.П.Кавалёва, М.М.Кохана і Я.В.Камарніцкага ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя) і А.А.Паўлоўскага ў г. Ашхабад (Туркменістан)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць:

у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Старшыню Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Паўлоўскага Аляксандра Аляксеевіча, першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў – начальніка штаба Кавалёва Яўгена Пятровіча, намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў па аператыўнай дзейнасці – начальніка галоўнага ўпраўлення аператыўнай дзейнасці Кохана Мікалая Мікалаевіча і намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў па тылу – начальніка ўпраўлення тылу Камарніцкага Яўгена Васільевіча для ўдзелу 28 сакавіка 2005 г. у пасяджэнні калегіі Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы;