ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 сакавіка 2005 г. № 325

Аб камандзіраванні У.Р.Цалкі ў Літоўскую Рэспубліку

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 28 па 30 сакавіка 2005 г. у Літоўскую Рэспубліку Старшыню Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Цалку Уладзіміра Рыгоравіча для правядзення перагавораў у мэтах далучэння да супрацоўніцтва новых партнёраў і прыцягнення дадатковых сродкаў для ажыццяўлення чарнобыльскіх праграм і праектаў.