ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 чэрвеня 1998 г. № 314

Аб дапаўненнях i зменах, якiя ўносяцца ў Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе, зацверджанае загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28.06.1993 г. № 203

У адпаведнасці з Канцэпцыяй і Праграмай рэформы агульнаадукацыйнай школы Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з ажыццяўленнем, пачынаючы з 1998–1999 навучальнага года, паслядоўнага пераводу агульнаадукацыйнай школы на новы змест адукацыі і 12-гадовы тэрмін навучання ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць дапаўненні і змены, якія ўносяцца ў раздзелы ІІ і ІІІ Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйнай школе (дадаюцца).

2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыі (Фяськоў М.С.):

2.1. у трохдзённы тэрмін прадставіць зацверджаныя дапаўненні і змены, якія ўносяцца ў раздзелы ІІ і ІІІ Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйнай школе, у Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь для дзяржаўнай рэгістрацыі;