ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 красавіка 2005 г. № 398

Аб камандзіраванні Ю.В.Назарава ў г. Стакгольм (Каралеўства Швецыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 18 па 22 красавіка 2005 г. у г. Стакгольм (Каралеўства Швецыя) намесніка Міністра лясной гаспадаркі Назарава Юрыя Віктаравіча для практычнага азнаямлення са станам і перспектывай развіцця біяэнергетыкі, перадавым вопытам і тэхналогіямі вытворчасці і выкарыстання біялагічнага паліва, у тым ліку на аснове драўніны і адыходаў дрэваапрацоўкі, а таксама для абмеркавання пытанняў і наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па найму жылога памяшкання і транспартных расходаў ажыццяўляецца за кошт прымаючага боку.