ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 сакавіка 2005 г. № 27

Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з падпунктам 4.6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Лічыць страціўшымі сілу:

Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе, зацверджанае загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. № 203 «Аб зацвярджэнні палажэнняў аб адукацыі і выхаваўчых установах і арганізацыях сістэмы адукацыі»;

загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 1998 г. № 314 «Аб дапаўненнях і зменах, якія ўносяцца ў Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе, зацверджанае загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.06.1993 г. № 203» (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1998 г., № 14);