УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 лютага 2002 г. № 113

Аб унясенні дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1999 г. № 516

1. Дапоўніць частку пятую раздзела «Агульнае апісанне нагрудных знакаў, якія ўручаюцца асобам, удастоеным ганаровых званняў (тры віды)» апісання ордэнаў, медалёў і нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1999 г. № 516 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 69, 1/619), абзацамі наступнага зместу:

«Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь»

«Заслужаны мытнік Рэспублікі Беларусь»

«Заслужаны геолаг Рэспублікі Беларусь».

2. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.