УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 верасня 2002 г. № 498

Аб унясенні змянення і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1999 г. № 516

1. Унесці ў апісанне ордэнаў, медалёў і нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1999 г. № 516 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 69, 1/619), наступныя змяненне і дапаўненне:

1.1. апісанне ордэна Пашаны выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Ордэн Пашаны

 

Ордэн Пашаны мае форму акруглага пазалочанага васьмігранніка, на які накладаецца чатырохканцовая сярэбраная зорка з рэльефнай выявай мужчыны і жанчыны ў цэнтры, якія трымаюць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь і сноп пшаніцы. Флаг пакрыты эмаллю чырвонага, зялёнага і белага колеру. У ніжняй частцы ордэна – блакітная эмалевая стужка, якая падтрымлівае лаўровыя і дубовыя галінкі, што абрамляюць ордэн.