ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 красавіка 2005 г. № 424

Аб камандзіраванні Б.С.Барынгольца ў г. Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 27 па 28 красавіка 2005 г. (без уліку часу на праезд) у г. Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя) намесніка Міністра па надзвычайных сітуацыях Барынгольца Барыса Сямёнавіча для ўдзелу ў пасяджэнні Рэгіянальнай групы Афрыка/Еўропа Міжнароднай кансультатыўнай групы па пошуку і ратаванню.

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па праезду і пражыванню Б.С.Барынгольца ажыццяўляецца за кошт сродкаў Швейцарскага офіса па супрацоўніцтву ў Беларусі Упраўлення па развіццю і супрацоўніцтву Федэральнага Дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі, сутачныя – за кошт сродкаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.