ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 красавіка 2005 г. № 394

Аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Галоўнай мытнай адміністрацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытанню супрацоўніцтва пры абмене данымі статыстыкі двухбаковага гандлю

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Дзяржаўнага мытнага камітэта, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Галоўнай мытнай адміністрацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытанню супрацоўніцтва пры абмене данымі статыстыкі двухбаковага гандлю.