ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 мая 2005 г. № 444

Аб узнагароджанні Л.М.Багданавай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё гандлю і дасягненне прадпрыемствам высокіх эканамічных паказчыкаў узнагародзіць дырэктара гандлёвага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Кірмаш» Багданаву Лілію Мікалаеўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.