ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 мая 2005 г. № 447

Аб камандзіраванні Л.В.Русака ў г. Вільнюс (Літоўская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 5 па 6 мая 2005 г. у г. Вільнюс (Літоўская Рэспубліка) Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Русака Леаніда Вячаслававіча для правядзення перагавораў з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі Літоўскай Рэспублікі і прадстаўнікамі дзелавых колаў гэтай краіны па пытаннях пашырэння супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, а таксама для ўдзелу ў 14-й Міжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркі, харчовай і ўпаковачнай прамысловасці «АграБалт-2005» і азнаямлення з вопытам рэфармавання аграпрамысловага комплексу.

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў, звязаных з камандзіраваннем Л.В.Русака ў г. Вільнюс, ажыццяўляецца за кошт прымаючага боку.