ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 мая 2005 г. № 445

Аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне медыцынскай навукі і аховы здароўя паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Арменія

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства аховы здароўя, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне медыцынскай навукі і аховы здароўя паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Арменія.