ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 мая 2005 г. № 452

Аб узнагароджанні А.П.Шаўлюкова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў сістэме вышэйшай адукацыі, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагародзіць загадчыка кафедры бухгалтарскага ўліку і фінансавага менеджменту ў галінах народнай гаспадаркі ўстановы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі» Шаўлюкова Аляксандра Пятровіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.