ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 мая 2005 г. № 467

Аб узнагароджанні Г.Ф.Добыша Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў аграпрамысловага комплексу і плённую навукова-даследчую дзейнасць узнагародзіць рэктара ўстановы адукацыі «Дзяржаўны інстытут кіравання аграпрамысловым комплексам», кандыдата тэхнічных навук Добыша Георгія Фёдаравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.