ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 мая 2005 г. № 495

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця паліўна-энергетычных комплексаў і падпісанні гэтага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства эканомікі, узгодненую з Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам энергетыкі, Беларускім дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця паліўна-энергетычных комплексаў (прыкладаецца)* і падпісанні гэтага Пагаднення.

______________________________

*Не рассылаецца.

Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект названага Пагаднення.