ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 мая 2005 г. № 498

Аб камандзіраванні С.П.Гурулёва ў г. Вену (Аўстрыйская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць у г. Вену (Аўстрыйская Рэспубліка) начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Гурулёва Сяргея Пятровіча для ўдзелу і выступлення 18 мая 2005 г. на форуме АБСЕ па супрацоўніцтву і бяспецы ў рамках «Дыялога па праблемах у галіне бяспекі».