ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 мая 2005 г. № 505

Аб камандзіраванні С.В.Гурэева ў г. Ліён (Французская Рэспубліка) і В.Л.Філістовіча ў г. Сёдэркопінг (Каралеўства Швецыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Лічыць, што:

намеснік Міністра ўнутраных спраў – начальнік галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання Гурэеў Сяргей Віктаравіч знаходзіўся з 3 па 4 мая 2005 г. у камандзіроўцы ў г. Ліёне (Французская Рэспубліка) для ўдзелу ў 6-й нарадзе працоўнай групы Інтэрпола па процідзеянню гандлю жанчынамі;

намеснік Міністра ўнутраных спраў – начальнік галоўнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі Філістовіч Віктар Леанідавіч знаходзіўся з 12 па 13 мая 2005 г. у камандзіроўцы ў г. Сёдэркопінгу (Каралеўства Швецыя) для ўдзелу ў агляднай сустрэчы прадстаўнікоў вышэйшага ўзроўню Сёдэркопінгскага працэсу.