УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 мая 2005 г. № 244

Аб узнагароджанні С.К.Бараноўскага ордэнам «За службу Радзіме» III ступені

За заслугі па выяўленню і расследаванню злачынстваў, якія наносяць значны ўрон эканамічнай бяспецы дзяржавы, узнагародзіць намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкома – начальніка папярэдняга расследавання падпалкоўніка міліцыі Бараноўскага Сяргея Канстанцінавіча ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені.