ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 мая 2005 г. № 522

Аб камандзіраванні Э.Р.Барыева ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Міністра па надзвычайных сітуацыях Барыева Энвера Рызаевіча для сустрэчы 21–22 мая 2005 г. з Міністрам Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў.