ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 мая 2005 г. № 554

Аб узнагароджанні І.М.Палачаніна Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Верхнядзвінскага раёна і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагародзіць старшыню раённага выканаўчага камітэта Палачаніна Іосіфа Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.