ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 мая 2005 г. № 566

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і яго падпісанні

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Міністэрства спорту і турызму, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам фінансаў, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і яго падпісанні.

Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (прыкладаецца)*.

Дазволіць уносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.