ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 чэрвеня 2005 г. № 585

Аб узнагароджанні В.М.Анішчыка і Н.С.Віслабокавай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагародзіць Анішчыка Віктара Міхайлавіча, дэкана фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, і Віслабокаву Надзею Станіславаўну, прафесара кафедры псіхалогіі і карэкцыйнай работы ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.