ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 чэрвеня 2005 г. № 657

Аб падпісанні Мемарандума паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам турызму Арабскай Рэспублікі Егіпет аб узаемапаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне турызму

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства спорту і турызму, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Мемарандума паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам турызму Арабскай Рэспублікі Егіпет аб узаемапаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне турызму.