ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 чэрвеня 2005 г. № 684

Аб узнагароджанні С.Б.Белага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у развіццё беларускай энергасістэмы, надзейнае забеспячэнне спажыўцоў цеплавой і электрычнай энергіяй узнагародзіць генеральнага дырэктара Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна Белага Сяргея Барысавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.