ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 чэрвеня 2005 г. № 697

Аб узнагароджанні Л.Б.Яфімавай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у папулярызацыю айчыннага харавога мастацтва і народнай музыкі, твораў сучасных беларускіх кампазітараў, выдатныя творчыя дасягненні і актыўную грамадскую дзейнасць узнагародзіць галоўнага дырыжора Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы ўстановы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія» Яфімаву Людмілу Барысаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.