ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 чэрвеня 2005 г. № 703

Аб камандзіраванні У.С.Далжанкова ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць 29 чэрвеня 2005 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) старшыню Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам» Далжанкова Уладзіміра Сідаравіча для ўдзелу ў сустрэчы беларускіх вытворцаў алкагольных і тытунёвых вырабаў з кіраўніцтвам дэпартамента спажывецкага рынку ўрада г. Масквы і адпаведных аптовых структур г. Масквы.