ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 ліпеня 2005 г. № 735

Аб узнагароджанні Р.Я.Белацаркоўскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За высокае выканальніцкае майстэрства, асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускага тэатральнага мастацтва ўзнагародзіць вядучага майстра сцэны ўстановы культуры «Магілёўскі абласны драматычны тэатр» Белацаркоўскага Рыгора Якаўлевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.