ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 ліпеня 2005 г. № 784

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Балгарыі аб супрацоўніцтве ў галіне электрасувязі, паштовай сувязі і інфарматызацыі і падпісанні гэтага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Балгарыі аб супрацоўніцтве ў галіне электрасувязі, паштовай сувязі і інфарматызацыі і падпісанні гэтага Пагаднення.

Зацвердзіць праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Балгарыі аб супрацоўніцтве ў галіне электрасувязі, паштовай сувязі і інфарматызацыі ў якасці асновы для правядзення перагавораў (прыкладаецца)*.