ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 красавіка 2005 г. № 374

Аб камандзіраванні У.Р.Цалкі ў г. Парыж (Французская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 11 па 13 красавіка 2005 г. у г. Парыж (Французская Рэспубліка) Старшыню Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Цалку Уладзіміра Рыгоравіча для ўдзелу ў канферэнцыі па Праграме CORE «Супрацоўніцтва для рэабілітацыі», пошуку новых партнёраў і прыцягнення дадатковых сродкаў для ажыццяўлення чарнобыльскіх праграм і праектаў.