ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 жніўня 2005 г. № 861

Аб узнагароджанні У.У.Шацерніка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё энергетычнай сістэмы Гродзенскай вобласці, яе мадэрнізацыю і тэхнічнае пераўзбраенне ўзнагародзіць генеральнага дырэктара гродзенскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнерга» Шацерніка Уладзіміра Уладзіміравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.