ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 жніўня 2005 г. № 878

Аб узнагароджанні дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За плённую працу ў галіне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і значны ўклад у стварэнне айчыннай навукова-педагагічнай школы па праблемах паслядыпломнай адукацыі ўзнагародзіць дзяржаўную ўстанову адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.