ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 верасня 2005 г. № 994

Аб узнагароджанні І.М.Жарскага, Л.С.Марозавай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Жарскага Івана Міхайлавіча, рэктара ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт», кандыдата тэхнічных навук, прафесара, за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў;

Марозаву Людмілу Сяргееўну, загадчыка сектара па ахове дзяцінства ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкома, за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё спецыяльнай адукацыі і ахову правоў дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі.