ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 верасня 2005 г. № 998

Аб камандзіраванні В.М.Падалякі ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 11 па 14 верасня 2005 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Падаляку Васілія Міронавіча для ўдзелу ў пасяджэнні рабочай групы па дапрацоўцы праекта праграмы Саюзнай дзяржавы «Гарманізацыя заканадаўчай і нарматыўна-метадычнай базы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі».