ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      16 лiпеня 2002 г. № 956

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 4 ЧЭРВЕНЯ
2001 г. № 833

         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь  от  16  сентября  2005  г.   №   1037
         (Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь,
         2005 г., № 146, 5/16536) <C20501037>  _


     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Унесцi  ў  пастанову  Савета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 4
чэрвеня 2001 г. № 833 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб умовах i парадку
прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям
Рэспублiкi  Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2001 г., № 57, 5/6166) наступныя змяненнi i дапаўненнi:
     назву i  тэкст  пастановы  пасля  слоў:  "Рэспублiкi  Беларусь"
дапоўнiць  словамi:  "i   прафесiйным   творчым   калектывам   гэтых
арганiзацый";
     у    Палажэнне    аб   умовах  i  парадку  прысваення   статусу
"нацыянальны"    тэатральна-вiдовiшчным    арганiзацыям   Рэспублiкi
Беларусь,  зацверджанае  названай  пастановай,  унесцi  змяненнi   i
дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi (прыкладаецца).

Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь                                       С.СIДОРСКI

                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Miнiстpaў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          04.06.2001 № 833
                                          (у рэдакцыi пастановы
                                          Савета Miнicтpaў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          16.07.2002 № 956)

                             ПАЛАЖЭННЕ
        аб умовах i парадку прысваення статусу "нацыянальны"
      тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
         i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый

                    Глава 1. Агульныя палажэннi

     1. Дадзенае  Палажэнне  вызначае  ўмовы  i  парадак  прысваення
статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi
Беларусь i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый.
     2. Статус    "нацыянальны"    надаецца   тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям  у  галiне  тэатральнага,  харэаграфiчнага,   музычнага
мастацтва  i  прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый, якiя
маюць  склад артыстаў i выканаўцаў найвышэйшага ўзроўню майстэрства,
з'яўляюцца   нацыянальным  здабыткам  краiны,  за  высокiя   творчыя
паказчыкi,    выканальнiцкае    майстэрства,  эфектыўную  працу   па
культурнаму абслугоўванню насельнiцтва.
     Статус "нацыянальны" прысвойваецца на пастаянны тэрмiн.

          Глава 2. Умовы прысваення статусу "нацыянальны"
      тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
         i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый

     3. Статус  "нацыянальны"  прысвойваецца  тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям  i  прафесiйным  творчым  калектывам гэтых арганiзацый,
якiя праiснавалi не менш за 25 гадоў.
     4. Тэатральна-вiдовiшчныя  арганiзацыi  i  прафесiйныя  творчыя
калектывы    гэтых    арганiзацый    павiнны   праводзiць   актыўную
гастрольна-канцэртную дзейнасць як у краiне, так i за яе межамi.
     5. У    складзе    акцёрскiх    труп,  выканаўчых   калектываў,
рэжысёрска-пастановачных  груп  тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый i
прафесiйных  творчых  калектываў  гэтых  арганiзацый павiнна быць не
менш  за  10 чалавек, маючых дзяржаўныя ўзнагароды, званнi лаўрэатаў
дзяржаўных прэмiй.
     6. Творчая    праца    тэатральна-вiдовiшчных   арганiзацый   i
прафесiйных  творчых калектываў гэтых арганiзацый абавязкова павiнна
быць адзначана поспехамi на рэспублiканскiх, мiжнародных фестывалях,
аглядах, конкурсах, мець станоўчыя водгукi крытыкi, творчых саюзаў i
аб'яднанняў, прыхiльнiкаў мастацтва.
     7. Статус  "нацыянальны"  прысвойваецца  тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi,
i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый.
     8. Калектыву  тэатральна-вiдовiшчнай  арганiзацыi i прафесiйным
творчым  калектывам  гэтых  арганiзацый  са  статусам  "нацыянальны"
ўстанаўлiваецца  павышаная  аплата  працы  ў парадку, прадугледжаным
умовамi аплаты працы, зацверджанымi Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай
абароны па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў.

         Глава 3. Парадак прысваення статусу "нацыянальны"
      тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
         i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый

     9. Рашэнне      аб     прысваеннi     статусу     "нацыянальны"
тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям i прафесiйным творчым калектывам
гэтых арганiзацый прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстэрства культуры.
     10. Статус    "нацыянальны"    прысвойваецца   па   хадайнiцтву
тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, да якога прыкладаюцца:
     рашэнне       сходу    прафесiйнага    творчага       калектыву
тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi;
     творчая  характарыстыка  тэатральна-вiдовiшчнай  арганiзацыi цi
прафесiйнага творчага калектыву гэтай арганiзацыi.
     11. Пры  прысваеннi  статусу  "нацыянальны" ўносяцца адпаведныя
змяненнi  ў  афiцыйную  назву  тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi цi
прафесiйнага творчага калектыву гэтай арганiзацыi.
         ___________________________________________________________