УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 верасня 2005 г. № 454

Аб прысваенні А.Я.Яравому ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь»

За шматгадовую плённую творчую дзейнасць, заслугі ў ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі прысвоіць артысту хору вышэйшай катэгорыі Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай культурна-дасугавай установы «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Яравому Аляксандру Якаўлевічу ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».