ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 верасня 2005 г. № 1053

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб сумеснай распрацоўцы паліўна-энергетычнага балансу дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва і падпісанні гэтага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства эканомікі, узгодненую з Міністэрствам энергетыкі, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Беларускім дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб сумеснай распрацоўцы паліўна-энергетычнага балансу дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва (прыкладаецца)* і падпісанні гэтага Пагаднення.

______________________________

*Не рассылаецца.

Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект названага Пагаднення.

Упаўнаважыць першага намесніка Міністра замежных спраў Пугачова Васіля Паўлавіча на правядзенне перагавораў па праекту дадзенага Пагаднення, дазволіўшы ўносіць ў яго пры неабходнасці змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.