ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 верасня 2005 г. № 1070

Аб узнагароджанні А.Г.Лабанка Ганаровай граматай
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у даследаванне біягенезу мікробных ферментаў, стварэнне калекцыі непатагенных мікраарганізмаў, развіццё новых навуковых напрамкаў у галіне мікрабіялогіі і біятэхналогіі, падрыхтоўку навуковых кадраў узнагародзіць загадчыка лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» акадэміка, доктара біялагічных навук, прафесара Лабанка Анатоля Георгіевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.