ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 кастрычніка 2005 г. № 135-ПСР3

Аб узнагароджанні С.Б.Вальковіча і А.У.Гірэля Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Вальковіча Сяргея Барысавіча – дырэктара дзяржаўнай установы «Мінскі абласны драматычны тэатр»;

Гірэля Анатолія Уладзіміравіча – дырэктара Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў Мінскай вобласці.