ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 кастрычніка 2005 г. № 1104

Аб камандзіраванні Л.А.Кандратавай, Г.Б.Свідэрскага і І.С.Шунько ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 6 па 8 кастрычніка 2005 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) намесніка Міністра па падатках і зборах Кандратаву Ларысу Аляксандраўну, намесніка Міністра прамысловасці Свідэрскага Генадзя Браніслававіча і намесніка Міністра фінансаў Шунько Івана Сцяпанавіча для ўдзелу ў рабоце практычнага семінара-нарады «Практыка работы падатковых органаў па адміністрыраванню новага парадку збірання падатку на дабаўленую вартасць ва ўмовах дзеяння Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг».