ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 кастрычніка 2005 г. № 1111

Аб камандзіраванні Н.М.Каткавец у г. Рыгу (Латвійская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 12 па 14 кастрычніка 2005 г. у г. Рыгу (Латвійская Рэспубліка) першага намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Каткавец Надзею Мікалаеўну для абмеркавання з кіраўніцтвам Міністэрства земляробства Латвійскай Рэспублікі, Харчовай і ветэрынарнай службы Латвійскай Рэспублікі і з прадстаўнікамі латвійскіх дзелавых колаў пытанняў пашырэння супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, а таксама для ўдзелу ў 1-м Міжнародным кангрэсе ветэрынарных спецыялістаў і вытворцаў ветэрынарных прадуктаў «Мост цераз Еўропу 2005» і правядзення дзелавых сустрэч з прадстаўнікамі краін – удзельніц гэтага Кангрэсу па пытаннях, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс.