ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 кастрычніка 2005 г. № 1125

Аб камандзіраванні У.А.Найдунова ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць 12 кастрычніка 2005 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) першага намесніка Міністра эканомікі Найдунова Уладзіміра Андрэевіча для ўдзелу ў перагаворах з кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасці і энергетыкі Расійскай Федэрацыі па пытанню аб узгадненні балансаў паліўна-энергетычных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы на перыяд да 2020 года.