УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 жніўня 2005 г. № 396

Аб узнагароджанні групы спартсменаў і трэнераў дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на Х чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы:

1. Узнагародзіць спартсменаў-інструктараў нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы:

ордэнам Айчыны ІІІ ступені – Ціхана Івана Рыгоравіча;

медалём «За працоўныя заслугі» – Драгун Аксану Уладзіміраўну, Дзевятоўскага Вадзіма Анатольевіча, Неўмяржыцкую Алену Уладзіміраўну, Салагуб Наталлю Валер’еўну, Тураву Рыту Мікалаеўну.

2. Прысвоіць ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь:

«Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» – спартсменам-інструктарам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы Астапчук Надзеі Мікалаеўне і Несцярэнка Юліі Віктараўне;

«Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» – старшаму трэнеру нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы Літвінаву Сяргею Мікалаевічу.