УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лістапада 2005 г. № 517

Аб узнагароджанні Т.А.Карповіч медалём Францыска Скарыны

За значны асабісты ўклад у фундаментальныя даследаванні беларускага выяўленчага мастацтва і папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа ўзнагародзіць вядучага навуковага супрацоўніка філіяла «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» Карповіч Таісу Андрэеўну медалём Францыска Скарыны.