ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 лістапада 2005 г. № 1204

Аб камандзіраванні В.І.Паўлава ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 1 па 4 лістапада 2005 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) намесніка Міністра працы і сацыяльнай абароны Паўлава Валерыя Іванавіча для ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі «Рэальнасці і перспектывы развіцця рынка працы і забеспячэння занятасці ў Саюзнай дзяржаве».