ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 лістапада 2005 г. № 1203

Аб узнагароджанні К.А.Мартынецкага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне арганізацыйна-кадравай дзейнасці рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагародзіць начальніка ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Мартынецкага Канстанціна Аляксеевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.