ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 лістапада 2005 г. № 1230

Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту на папярэджанне і ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Міністэрству фінансаў выдзеліць у IV квартале 2005 г. са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на расходы, звязаныя з папярэджаннем і ліквідацыяй наступстваў надзвычайных сітуацый і стыхійных бедстваў:

Гродзенскаму аблвыканкому – 863,3 млн. рублёў, Мінскаму аблвыканкому – 664,1 млн. рублёў на пакрыццё затрат, звязаных з ліквідацыяй наступстваў стыхійнага бедства, і кампенсацыю ўрону арганізацыям і грамадзянам, якія пацярпелі ад гэтага бедства;

Упраўленню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 110 млн. рублёў на аплату паслуг арганізацый, якія прадаставілі рабочую сілу, механізмы і транспартныя сродкі для ліквідацыі стыхійнага бедства;